1. Аксюмаран пабудаваны на супрацьлеглых паняццях, якія палярна характарызуюць адзін аб’ект ці з’яву рэчаіснасці. 2. Антытэза заснавана на палярным супаспастаўленні супрацьлеглых вобразаў, з’яў, прымет ці дзеянняў. 3. Акратэза сцвярджае адну з прымет, з’яў ці дзеянняў аб’ектаў рэчаіснасці шляхам адмаўлення супрацьлеглага (не А, а А¹). 4. Альтэрнатэза будуецца на альтэрнатыўным выбары аднаго з палярных прадметаў, з’яў, прымет, дзеянняў і грунтуецца на супрацьлегласцях, звязаных размеркавальнымі злучнікамі. 5. Амфітэза грунтуецца на сцвярджэнні супрацьлеглых з’яў ці прымет, у выніку чаго яны ахопліваюцца поўнасцю. 6. Дыятэза характарызуе сярэднюю ступень шляхам адмаўлення супрацьлеглых моўных адзінак, пры якіх прысутнічаюць адмоўныя часціцы не, ні. 7. Антыменабала заснавана на антонімах, якім уласціва перамена пазіцый і сінтаксічных функцый пры паўторы.