бл 11
 
 
Мне вельмі спадабауся наступны зном. Ёсць задачы-адкрыцці і задачы-пасткі, якія адно толькі забіраюць тваю энергію і розум і, нават вырашаныя, нічога табе не кажуць і нікуды цябе не вядуць. Яны нагадваюць цёмны пакой, галоўная асаблівасць якога тое, што ён цёмны. I тут, можа, найбольш важна не прыняць умоў гэтай задачы, не ўвайсці ў яе сцены.
 
  • мяне ўразіў дадзены версэт: "Па крутой, стромкай лесвіцы я ўздымаюся ўсё вышэй i вышэй, каб дасягнуць нарэшце той апошняй, той завяршальнай прыступкі, з якой можна было б рынуцца ў неабсяжнасць —i апярэдзіць самое жыццё,i апярздзіць самую смерць...Колькі прыступак я ўжо мінуў?!.Здаецца, ix утварае сама хада, сам рух, само мае падыманне ўгору, само мае спадзяванне, што там, вышэй, я стану мацнейшы, чым быў дагэтуль, i змагу тое, чаго не магу цяпер...Яны адна з адной вынікаюць, яны адна другую прадбачаць, яны перашкода, яны i апора, яны спыняюць, яны i вядуць.Вышэйшы за дрэвы, вышэйшы за гнёзды, вышэйшы за воблакі, вышэйшы за вышыню,— я слухаю-чую, як мне паўтарае ўпарта мой пакінуты ўнізе двайнік:«Вяртайся!..Прыступка апошняя тут.У неабсяжнасць трэба ўздымацца адгэтуль»".
 
 
 
«Чытай уважліва. У кожнай кніжцы ты прысутнічаеш»
З жонкай Алеся Разанава размаўляем пра вялікага паэта.
Original link
Пункціры (Ales Rasanau)
Стаіўся за дрэвам – і для паловы свету стаў толькі дрэвам. • Уранку я выйшаў з дому і ўвесь дзень ішоў у кірунку да сонца. Якім супярэчлівым аказаўся мой шлях!.. • Зімовае сонца. Імкнуцца ўстаць са снежнай пасцелі цені. • Мокне на беразе возера з вудай рыбак – злоўлены язь ловіць ротам дажджынкі. • Лужына. Захапіла жоўты кляновы ліст і зашклілася лёдам: Ейны!.. • Дождж!.. Дождж!.. I дзе ты быў усё лета?! -плачуць сады. • Такая празрыстая далячынь відаць нядаўняе лета. • Далёка ісці... Смакчу няспелую сліву. • Шэпчуцца: ці застацца стаяць у вадзе, ці выйсці усё ж на сушу ... Азёрныя чараціны.
Original link