You are seeing the paginated version of the page.
It was specially created to help search engines like Google to build the proper search index.

Click to load the full version of the page
 
Мяне зацікавіў наступны факт:Тое, што Алесь – паэт беларускі, зусім не пашкодзіла яму выдаць зборнік нямецкай паэзіі. Як яму тое ўдалося – загадка найперш для паэтаў Германіі. Яны, па сведчанні Разанава, не маглі зразумець, як чалавек, што не вельмі добра валодае замежнай мовай, прыходзіць у паэзію той мовы і гаворыць тое, што дагэтуль не маглі сказаць яе носьбіты.Але самаму Алесю Разанаву ўсё падаецца простым і вытлумачальным. Маўляў, яны да сваёй мовы прывыклі і не заўважаюць таго ў ёй, што заўважае ён. «Я бачыў у нямецкай мове ўжо гатовыя Wortdichte (словавершы, аналаг такому беларускаму жанру, таксама вынайдзенаму Алесем, як вершаказы.– Аўт.), заставалася толькі сабраць іх і прымусіць раскрыцца».
"На маёй дарозе ўзгоркі і ўпадзіны.Але яна мая дарога: яна рухаецца, яна разважае, яна размаўляе, яна ўдакладняе маю хаду.Побач, непадалёку, - асфальтаваныя трасы: на іх усё роўна, на іх усё пэўна, пра іх усё наперад вядома: адкуль яны і дакуль...Па іх імчацца аўтобусы і аўтамабілі, абапал іх пешаходы ўпэўнена крочаць, але самі трасы стаяць.Я апускаюся ў новую ўпадзіну - і мяне апаноўвае змрок, якога няма яшчэ на зямлі,уздымаюся на новы ўзгорак - і сустракаю яшчэ раз сонца, што ўжо на зямлі зайшло".
"Паэзія павінна быць паэзіей, нават у "непаэтычныя" часы""Чуйны чытач мае не менш правоу́, чым ау́тар"Мне спадабаліся яго выказванні пра паэзію
Алесь Разанаў узняў студэнтаў БДУ на абарону мовы | Рязанов поднял студентов за беларусский язык
Original link
 
Калі ўсе згублены ключы,калі ні шанцу,анічога —усё ж ідзі,любі,крычыі пасягай на перамогу!Пункціры Алеся Разанава на сценах у Магілёве.
 
Мне спадабалася цытата Алеся Разанава: "Як апякае рану ёд,як высь аблытваюць цянёты ‒не мае сэнсу сам палётбез перашкодаў да палёту"