Восень прайшла пералескамі Па няголеным ржышчы ніў, Чырвонымі арабескамі1 Лісце лес ураніў. Глянь на зямлю залатую, Пяшчотную, сумную, чыстую, Нехта па ёй вандруе, Ў паветра ўзнімаючы лісце. Струменьчыкам тонкім лісце. Медзь на азёрах сплывае, Сум у небе імглістым… Як песня, з галін злятае Лісце, лісце, Залацістае лісце, Сто лісцяў, Дзесяць лісцяў, Ліст. Незразумелыя словы Няголены […]